Гісторык: Пры камуністах у Беларусі рэпрэсавана 60% дарослага насельніцтва
За час камуністычнага рэжыму ў Беларусі было рэпрэсавана не меней за 60% дарослага насельніцтва. Такое меркаванне выказаў гісторык Ігар Кузняцоў 26 лістапада на паседжанні круглага стала "Камунізм як антычалавечая ідэалогія. Лічбы і факты" у Мінску. Па ягоных словах, апошнія афіцыйныя лічбы аб рэпрэсаваных датаваныя 1993 годам, і тады называлася колькасць 650 тыс. чалавек. Аднак, на думку І.Кузняцова, у гэты лік уваходзяць толькі тыя грамадзяне, якія былі расстраляныя альбо прайшлі праз лагеры. Тут не ўлічваюцца высылкі, канфіскацыі маёмасці, катаванні і іншыя формы рэпрэсій супраць беларускага народа.
Таксама, лічыць гісторык, нельга скідаць з рахункаў страты беларусаў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Гэтыя ахвяры ён таксама прапануе аднесці на рахунак камуністычнага рэжыму.
І.Кузняцоў згадаў, што камуністычная ідэалогія была асуджаная. У чэрвені 2000 года ў Вільні адбыўся грамадскі трыбунал над камунізмам, у якім удзельнічалі прадстаўнікі 34 краінаў. Трыбунал вынес грамадскае і юрыдычнае рашэнне аб прызнанні камунізму антычалавечай ідэалогіяй.
БелаПАН