Гісторык: Рыхтуецца «правільнае» меркаванне пра рэканструкцыю Каложы
У рамках акцыі «Адновім Каложу разам!» гродзенскі аблвыканкам наладзіў вывучэнне грамадскай думкі наконт неабходнасці рэканструкцыі Каложскай царквы, помніка дойлідства ХІІ ст. У буднія дні да 31 жніўня ў аблвыканкаме любы ахвочы па тэлефоне можа падзяліцца сваімі думкамі наконт лёсу старажытнай царквы. На мінулым тыдні сябры гродзенскага БРСМ ладзілі апытанне на вуліцах гораду. А колькі дзён таму на дзяржаўным тэлеканале «Гродно» ў праграме «Тэма» ў прамым эфіры прымалі ўдзел аўтары праекту рэканструкцыі царквы і гісторык Ігар Трусаў. Падрабязная інфармацыя пра хаду кампаніі і праект будучай рэканструкцыі змешчаная на сайце аблвыканкаму.
Такая актыўнасць уладаў насцярожвае незалежных гродзенскіх гісторыкаў, паведамляе Наша Ніва.
Гісторык Андрэй Вашкевіч лічыць, што такім чынам улада рыхтуе «правільнае» меркаванне пра рэканструкцыю Каложы.
Прафесар Святлана Мароз ўхваляе імкненне ўладаў раіцца з народам. Аднак, у выпадку з такой важнай праблемай, як будучыня Каложы, апошняе слова мусіць быць за спецыялістамі, упэўненая яна. Спадарыня Мароз мяркуе, што рэканструкцыя Каложы проста неабходная, але пры гэтым сумняецца ў кампетэнцыі тых, хто ўжо сёння бярэцца за працу над бажніцай.
На думку незалежных гісторыкаў, праз адсутнасць механізмаў грамадскага кантролю за рэстаўрацыяй такіх важных аб’ектаў, як Каложа, яе можа напаткаць лёс іншых гродзенскіх архітэктурных помнікаў.
Нагадаем, што рашэнне аб правядзенні рэстаўрацыйна-аднаўленчых працаў на Каложскай царкве было пранята ў снежні 2008 г. Замоўцам і генеральным праекціроўшчыкам быў прызначаны «Інстытут Гроднаграмадзянпраект».