Гісторыкі просяць гродзенскі банк адрэстаўраваць 100-гадовы будынак

Сямёра гродзенскіх гісторыкаў і краязнаўцаў - Ігар Лапеха, Андрэй Вашкевіч, Андрэй Чарнякевіч, Сяргей Токць, Ян Лялевіч, Алесь Госьцеў і Юрый Гардзееў - звярнуліся да праўлення Беларускага народнага банка з просьбай правесці навуковую рэстаўрацыю будынка па вуліцы Сацыялістычнай у Гродне.
У сваім лісце аўтары выказваюць сваё хваляванне за яго лёс. Гэты будынак быў пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя ў архітэктурным стылі "мадэрн". Гісторыкі і краязнаўцы просяць выконваць рэстаўрацыю належным чынам.

Акрамя звароту было адпраўленае і тэхнічнае заключэнне, графічныя матар'ялы па згаданым будынку, а таксама матар'ялы фотафіксацыі яго сучаснага стану. У банку пакуль адмаўляюцца каментаваць атрыманыя паперы.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна