Гітарыст гурта Queen апублікаваў працу па астрафізіцы

Праца гітарыста гурта Queen Брайна Мэя на атрыманне ступені доктара філасофіі (PhD) па астрафізіцы апублікаваная ў часопісе A Survey of Radial Velocities in the Zodiacal Dust Cloud, паведамляе партал Space.com. Даследаванні Мэя прысвечаныя вывучэнню задыякальнага святла. Мэй, які афіцыйна атрымаў ступень 24 жніўня 2007 года, вярнуўся да навуковай працы пасля амаль 30-гадовага перапынку. Праца рок-музыкі называецца "Радыяльныя хуткасці ў задыякальным пылавым воблаку". Асноўныя эксперыментальныя дадзеныя былі атрыманыя на спектрометры Фабры-Пяро (Fabry-Perot Spectrometer), размешчаным на Канарскіх выспах, у перыяд паміж 1971 і 1972 гадамі. Пасля абароны навуковай працы Мэю прапанавалі пасаду ганаровага рэктара ўніверсітэта Джона Мурса ў Ліверпулі (LJMU), якую ён заняў у красавіку 2008 года.


Задыякальнае святло ўзнікае, калі святло Сонца адлюстроўваецца ад дробных часціц, рассеяных у космасе, (ад касмічнага пылу да астэроідаў). Найбольшая канцэнтрацыя часціц назіраецца ў Сонечнай сістэме поруч з Сонцам.

Фота: www.infonet.cherepovets.ru