Гітарыст Oasis прадае дом, каб не жыць побач з поп-зоркамі

Гітарыст Oasis Наэль Галахер выставіў на продаж сваю вілу на Ібіцы, піша брытанская The Sun. Галахер вырашыў прадаць дом, паколькі не жадае, каб яго суседам быў поп-спявак Джэймс Блант. Віла, набытая Галахерам у 1999 годзе за 2,5 мільёна фунтаў стэрлінгаў (5 мільёнаў долараў), прадаецца за 5,5 мільёнаў фунтаў (11 мільёнаў долараў).

Адзін з сяброў гітарыста пракаментаваў рашэнне Галахера, сказаўшы, што той "не можа прыняць думку аб тым, што Блант піша сваю нізкапробную музыку наўпрост праз дарогу".

З 1999 года Ноэль Галахер праводзіў на віле кожнае лета, але ў 2006 годзе суседні дом набыў Блант, які стаў адным з самых вядомых жыхароў Ібіцы. Яго хіт "1973" пастаянна гучыць на мясцовым радыё.

Фота: www.media.canada.com