Гітарыст Red Hot Chili Peppers зноў пакідае гурт

Гітарыст амерыканскай рок-каманды Red Hot Chili Peppers Джон Фрусчантэ сышоў з калектыву, паведамляе MusicRadar са спасылкай на крыніцы, блізкія да музыкі. Паводле іх словаў, Джон стаміўся ад працы ў камандзе і засяродзіўся на сольнай творчасці. Астатнія ўдзельнікі Red Hot Chili Peppers ужо некаторы час рэпетуюць з новым гітарыстам Джошам Клінгхоферам (Josh Klinghoffer), вядомым па супрацоўніцтве з Бэкам, Пі Джэй Харві, Sparks, Gnarls Barkley і іншымі. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі ад саміх “перцаў” пакуль не паступала.

Джон Фрусчантэ, які ўпершыню з’явіўся ў складзе Red Hot Chili Peppers у 1988 годзе, не першы раз пакідае гурт. Так у 1992 годзе пасля выхаду вельмі паспяховага альбома "Blood Sugar Sex Magik" гітарыст пакінуў калег, не вытрымаўшы славы, якая звалілася на гурт, а таксама не справіўшыся са сваёй наркатычнай залежнасцю. Праз сем гадоў Фрусчантэ вярнуўся ў калектыў, і стаў адным з асноўных яго аўтараў.

Нагадаем, апошнія два гады Red Hot Chili Peppers знаходзіліся ў творчым адпачынку пасля доўгага тура ў падтрымку альбома "Stadium Arcadium" і вярнуліся да актыўнай дзейнасці ў кастрычніку 2009 года.

Па lenta.ru
Фота: www.hendrixguitars.com