Глеб аднавіўся ад траўмы і выйдзе на поле ў бліжэйшым матчы “Барселоны”

Паўабаронца “Барселоны” Аляксандр Глеб аднавіўся ад траўмы і зможа ўзяць удзел у матчы чарговага тура чэмпіянату Іспаніі супраць “Атлетыка” з Більбао, паведамляе Reuters. Беларус атрымаў пашкоджанне 14 верасня ў сустрэчы з “Расінгам”.
У размяшчэнне зборнай Беларусі капітан нашай каманды не паехаў дзеля таго, каб лепш аднавіцца. Гэта выклікала незадаволенасць Бернда Штанге, які лічыў, што прысутнасць самага зорнага гульца краіны палепшыла б маральны клімат у камандзе, нават калі загадзя было зразумела, што на поле ён выйсці не зможа.