Глеб выбыў на два тыдні і прапусціць матч “Бірмінгема” з “Ліверпулем”
Паўабаронца зборнай Беларусі Аляксандр Глеб выбыў са спартовай формы як мінімум на два тыдні. 7 верасня футбаліст атрымаў траўму нагі ў матчы з камандай Румыніі, і на 73-й хвіліне яго замянілі на Антона Пуцілу.
“Я не доктар. Але на думку доктара нацыянальнай зборнай Беларусі, Саша Глеб будзе аднаўляцца як мінімум два тыдні, - распавёў Еўрарадыё мэнэджар гульца Мікалай Шпілеўскі. - Сёння я меў размову з трэнерам “Бірмінгем Сіці” Алексам Маклішам. Ён вельмі незадаволены тым, што Глеб прапусціць гульню з “Ліверпулем”. Але гэта спорт... І ў выніку дэбют Глеба ў складзе “Бірмінгем Сіці” адкладаецца - гэта адназначна”.
Па словах Шпілеўскага, Глеб вярнуўся ў Англію адразу пасля гульні з румынамі. Калі медыцынскае абследаванне ў Бірмінгеме пацвердзіць прагноз доктара нацыянальнай зборнай Беларусі, Глеб прапусціць гульні супраць “Ліверпуля”, “Вэст Бромвіч Альбіён” і, магчыма, “Уіган Атлецік”.