Глыбоцкая моладзь гуляе ў вайну на фотакартках
Фотаконкурс, прысвечаны 65-годдзю вызвалення Беларусі ад фашыстаў, распачаўся у Глыбокім. Ён незвычайны, бо яго ўдзельнікам прапанавана зрабіць своеасаблівую “рэтраспектыву”. Падрабязнасці паведамляе нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:
"Фатографы апранаюць сваіх мадэляў у тагачаснае адзенне, а тыя разыграваюць які-небудзь сюжэт на ваенную тэматыку. Конкурс праводзіцца па трох намінацыях: “У вайны не дзіцячы твар”, “Маладая гвардыя”, “Імгненні Перамогі”. Мяркуючы па тым, што ўжо адзнята, у маладых глыбаччан не вельмі атрымліваецца ўжыцца ў вобразы фашысцкіх захопнікаў. На некаторых фотаздымках немцы нават апрануты ў сучасную вайсковую форму, але са свастыкамі на рукавах".
Фотасесіі ў Глыбокім будуць доўжыцца да 10 кастрычніка.