Глыбоцкія школьнікі знялі самадзейнае кіно ў стылі “рэтра”
Да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад фашыстаў глыбоцкія школьнікі з ваенна-патрыятычнага класа знялі музычны фільм. Атрымалася чорна-белая стужка, якая складаецца з сямі “кліпаў” на вядомыя песні мінулых гадоў.
Усе ролі, пераапрануўшыся ў тагачаснае адзенне, выконваюць самі старшакласнікі. Так, пад песню “Прагулка” хлопец з дзяўчынай іграюць закаханых, а пад “Песню пра Шчорса” ўвесь клас ператвараецца ў партызанскі атрад. Мясцовым ветэранам кіно ўжо паказалі, і нават падаравалі па дыску, дзе запісаны фільм. “Па матывах” стужкі плануецца зладзіць і выставу.