Гомельскага апазіцыянера абвязалі выплаціць падатак за ўсё жыццё
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля абавязаў мясцовага дэмакратычнага актывіста Канстанціна Жукоўскага выплаціць падатак на даходы за ўсё жыццё ў памеры 2 мільёнаў 150 тысяч рублёў.
Адпаведнае паведамленне рэгіянальны каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі "БХД" атрымаў 7 сакавіка. У лісце ўказваецца, што суд задаволіў пазоў падатковай інспекцыі і вынес рашэнне абавязаць актывіста выплаціць падаткі за ўсё жыццё пачынаючы з 18-гадовага ўзросту.
Цяпер Жукоўскаму 32 гады. Гэта ўжо не першае патрабаванне падаткавікоў да Жукоўскага. Напярэдадні яго аштрафавалі за незадэклараваны вясельны падарунак на 1 мільён 750 тысяч рублёў.
Такім чынам, агульны доўг Жукоўскага перад дзяржавай складае амаль 4 мільёны рублёў.
БелаПАН