Гомельская кааліцыя АДС будзе займацца назіраннем у выбарчых камісіях

Гомельская кааліцыя Аб'яднаных дэмакратычных сіл на пасяджэнні 22 верасня вызначыла асноўныя кірункі дзейнасці на выбарах — праца ў выбарчых камісіях і назіранне, паведамляе БелаПАН.  Кааліцыя мае намер вылучыць 30 чалавек для ўдзелу ў працы тэрытарыяльных выбарчых камісій — абласной і раённых.

Члены кааліцыі пацвердзілі сваю пазіцыю, прынятую летам 2009 года: не ўдзельнічаць у выбарах у камандах прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду пры адсутнасці адзінага кандыдата ад апазіцыі. Разам з тым на пасяджэнні было адзначана, што актывістам палітычных партый не забараняецца прымаць індывідуальнае рашэнне аб падтрымцы таго ці іншага кандыдата.