Гомельскі хуліган еў у кавярні з чужой талеркі, скандаліў і біўся
Ён сапсаваў святкаванне дня народзінаў незнаёмых яму людзей.
У Гомелі распачалі крымінальную справу па факце здарэння ў адной з мясцовых кавярняў. Падчас святкавання сям’ёй дня народзінаў за стол падсеў незнаёмы чалавек. Як піша “Гомельская праўда”, ён сеў на месца імянінніцы і пачаў есці з яе талеркі, ігнаруючы просьбы спыніцца. Яе муж паспрабаваў выгнаць незнаёмца з-за стала. Пачалася бойка, у выніку якой завадатар зламаў мужу імянінніцы нос.
Распачатая крымінальная справа па факце хуліганства. 25-гадовы дэбашыр раней судзімы не быў. На допыце малады чалавек сцвярджаў, што ўпершыню выпіў і дзіўна сябе павёў.
Фота з архіву