Гомельскі каледж машынабудавання пачаў падрыхтоўку кадраў для Венесуэлы

У Гомельскім каледжы машынабудавання пачалі навучацца 30 грамадзян Венесуэлы. На працягу двух месяцаў яны будуць атрымліваць веды па некалькіх працоўных спецыяльнасцях і прыкладна такі ж час адводзіцца на вытворчую практыку на прадпрыемстве "Сейсматэхніка".
 Мяркуецца, што ў будучыні, гэтыя навучэнцы складуць аснову калектыву беларуска-венесуэльскага прадпрыемства па зборцы вібрацыйных крыніц.

Паводле мемарандума аб паразуменні паміж венесуэльскай нафтавай кампаніяй PDVSA і беларускай "Сейсматэхнікай", ужо ў наступным годзе ў Венесуэле павінна быць пачатая прамысловая зборка камплектаў вібрацыйных крыніц сейсмічных сігналаў.

Дарэчы, сёлета ў ліпені ў паўднёваамерыканскай краіне ўжо пачало працаваць сумеснае прадпрыемства па сейсмаразведцы АТ "Сісміка Белавенесалана", якое выкарыстоўвае вібракрыніцы беларускай вытворчасці.

БЕЛТА