Гомельскі суд падтрымаў прызыўніка, які дабіваецца альтэрнатыўнай службы
Справа Андрэя Цянюты, які дабіваецца альтэрнатыўнай ваеннай службы, будзе разгледжана ў судзе Савецкага раёна Гомеля.
Такое рашэнне прыняў абласны суд, інфармуе www.ags.by. Самога Цянюты на судзе не было. З верасня ён служыць у полацкай вайсковай частцы.
Нагадаем, маладзён падаў скаргу на ваенкамат, які не дазволіў яму прайсці альтэрнатыўную службу. Спачатку медыкі прызналі Цянюту непрыдатным для службы ў войску, а пасля пераправеркі ў абласным шпіталі яго ўсё ж прызвалі.
Пры гэтым яму адмовілі ў альтэрнатыўнай службе, пра што прасіў сам прызыўнік. Цянюта звярнуўся ў суд Савецкага раёна Гомеля, аднак разглядаць скаргу ён не стаў. Зараз справа ўсё ж будзе разгледжана.