Гомельскія даішнікі стралялі па машыне з п’яным кіроўцам
Уначы 25 ліпеня супрацоўнікі ДАІ ганяліся за аўтамабілем ЗІЛ, за рулём якога сядзеў нецвярозы чалавек.
Як перадае БелаПАН са спасылкай на Упраўленне ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкаму, на патрабаванне спынення кіроўца грузавіка не рэагаваў, а наадварот, павялічыў хуткасць. ЗІЛ імчаўся па прыватным сектары мікрараёна “Сяльмашаўскі” і ствараў рэальную пагрозу для ўдзельнікаў дарожнага руху.
Калі грузавік выехаў за межы жылога масіву, даішнікі пачалі стральбу і прабілі ў машыны кола. Толькі пасля гэтага ЗІЛ спыніўся.
Кіроўца не меў пры сабе пасведчання і дакументаў на аўтамабіль, візуальна мужчына быў п’яны, але ад экспертызы адмовіўся. На кіроўцу склалі адміністрацыйныя пратаколы.