Гомельскія памежнікі затрымалі "ядавіты" аўтобус з Украіны

У ноч на 4 лістапада гомельскія памежнікі разам з мытнікамі на прапускным пункце “Новая Гута” ў рэйсавым аўтобусе “Кіеў – Вільнюс” знайшлі ядахімікаты. Тайнік знаходзіўся ў спальным адсеку кіроўцы, распавёў Ёўрарадыё супрацоўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Ігар Шчацінін:
Шчацінін: "У спальным адсеку кіроўцы выявілі тайнік, які знаходзіўзся за дэкаратыўнай абшыўкай паліўнага баку. Пры аглядзе тайніка былі знойдзеныя каробкі з ядахімікатамі. Яны ўжываюцца ў сельскагаспадарчых мэтах".

Ні кіроўца, ні пасажыры аўтобуса не змаглі патлумачыць, адкуль у аўтобусе з’явіліся ядахімікаты. Вядзецца разбіральніцтва. Адна з версіяў: ядахімікаты забыў адзін з мінулых кіроўцаў. Але, на думку сп.Шчацініна, гэтая версія вельмі "казачная".