Гомельскія стаматолагі не вераць, што ў 100-гадовай бабулі растуць зубы

Галоўны стаматолаг Гомеля абверг інфармацыю пра тое, што ў 100-гадовай мясцовай жыхаркі растуць новыя зубы. 
Нагадаем, сенсацыйная навіна з’явілася ў шэрагу СМІ. Дачка даўгажыхаркі сцвярджала, што каля дзесяці гадоў таму ў яе маці пачалі з’яўляцца новыя зубы, на месцы тых, што павыпадалі.

Аднак галоўны лекар Гомельскай гарадской цэнтральнай стаматалагічнай паліклінікі Васіль Жогла заявіў, што за новыя зубы ў бабулі прынялі дзесятак каранёў раней разбураных зубоў. Ён мяркуе, што гэтыя карані варта павыдаляць, паколькі бабуля скардзіцца на болі і пухліны.

Сама гераіня сенсацыі кажа, што ніколі ў сваім жыцці не звярталася па дапамогу да стаматолагаў.

БелаПАН