Гор Вярбінскі здыме фільм пра гульнявую залежнасць

Стваральнік "Піратаў Карыбскага мора" рэжысёр Гор Вярбінскі і кінакампанія Universal Pictures маюць намер зняць фільм пра ўплыў сеткавых гульняў на псіхіку і рэальнае жыццё чалавека. Як паведамляе Variety, у аснове сцэнара будзе ляжаць артыкул Wall Street Journal, які выйшаў ў 2007 годзе.

У ім распавядаецца гісторыя нейкага 53-гадовага дыябетыка, які праводзіў па 20-гадзін у суткі за кампутарам, цалкам увайшоў у свет анлайн-гульні і цалкам атаясаміў сябе са сваім персанажам - паспяховым, мускулістым прадпрымальнікам.

Гор Вербінскі плануе заняць рэжысёрскае крэсла, сцэнар карціны даручаны Стывену Найту.

Фота: www.segodnya.ua