Горназдабыўную кампанію аштрафавалі за апаганьванне святынь абарыгенаў
Аўстралійская горназдабыўная кампанія OM Manganese была прызнана вінаватай у апаганьванні сакральных месцаў абарыгенаў.
Такое рашэнне было прынятае ў Аўстраліі ўпершыню, адзначае ВВС. Кампаніі давядзецца заплаціць штраф у памеры больш як 130 тысяч долараў. Яна нанесла шкоду раёну у аддаленай частцы Паўночнай тэрыторыі, вядомаму пад назвай "Дзве сядзячыя жанчыны".
Кампаніі дазваляецца працаваць у гэтым раёне, аднак загадана трымацца далей ад свяцілішчаў абарыгенаў, якія знаходзяцца пад абаронай дзяржавы.
OM Manganese прызнала сваю віну ў нанясенні шкоды тэрыторыі, але не ў апаганьванні месцаў, сакральных для карэннага насельніцтва.
Фота — darwin.museum.ru