Грабоўскі і Касціцын закінулі па шайбе ў пераможных матчах сваіх каманд
Беларускія легіянеры ў НХЛ Андрэй Касціцын і Міхаіл Грабоўскі вызначыліся сёння ноччу забітымі галамі і дапамаглі сваім камандам перамагчы.
Касціцын закінуў шайбу ў вароты “Філадэльфіі” і зрабіў лік 1:1. Пазней “Манрэаль” забіў яшчэ двойчы і атрымаў упэўненую перамогу на выездзе — 3:1.
Тым часам, “Таронта” Міхаіла Грабоўскага без цяжкасцяў разабралася з “Атлантай”, забіўшы ў другім перыядзе 5 безадказных галоў.
Беларус стаў аўтарам 3-й закінутай шайбы. У апошняй чвэрці “Таронта” двойчы прапусціла. Тым не менш матч завяршыўся перамогай каманды Грабоўскага — 5:2.