Грамадскія арганізацыі не змогуць перадаць дзецям падарункі з-за мяжы
Сёлета грамадскія арганізацыі не змогуць атрымаць і перадаць дзецям навагоднія падарункі
якія штогод дасылае ў Беларусь брытанскі дабрачынны рух "Самарыцянскі кашалёк".
Як стала вядома "Барысаву Электроннаму", дэпартамент па гуманітарнай дапамозе пры Адміністрацыі прэзідэнта выключыў грамадскія арганізацыі са спісу атрымальнікаў, пакінуўшы ў ім царкоўныя арганізацыі і дзяржаўныя ўстановы.
У Барысаве падарункі ад "Самарыцянскага кашалька" раздавалі дзеткам грамадскія арганізацыі дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў, жаночая арганізацыя "Правінцыя", таварыства сляпых, таварыства інвалідаў.