Грамадскія слуханні "Рэканструкцыя Каложы" адбудуцца сёння ў Гродне
Грамадскія слуханні "Рэканструкцыя Каложы: за і супраць" з удзелам вядомых беларускіх навукоўцаў, архітэктараў, мастацтвазнаўцаў і гісторыкаў адбудуцца сёння ў Гродне, паведамляе газета "Наша Ніва". Па афіцыйных звестках, 83% гродзенцаў падтрымліваюць ідэю аднаўлення царквы, а школьнікаў агітуюць скідвацца на рэканструкцыю храма.
Значная частка беларускіх мастацтвазнаўцаў, археолагаў і архітэктараў кажуць пра тое, што нельга прымаць паспешныя рашэнні аб "рэканструкцыі" гэтага каштоўнага помніка, сімвала горада, бо рашэнні могуць аказацца фатальнымі.
Слуханні адбудуцца з ініцыятывы Гарадзенскага аддзялення Таварыства Беларускай Школы пры дапамозе актыўнай грамадскасці горада.