Грамадзянін Беларусі падманным шляхам атрымаў літоўскае грамадзянства

Жыхар Клайпеды Алег Руднеў змог атрымаць літоўскае грамадзянства, хоць ён нарадзіўся ў Беларусі і з'яўляецца грамадзянінам нашай дзяржавы. Дэпартамент міграцыі сцвярджае, што гэта першы выпадак у гісторыі Літвы, калі грамадзянін іншай дзяржавы падманным шляхам атрымаў літоўскае грамадзянства, і просіць суд адмяніць указ прэзідэнта. Указ пра атрыманне грамадзянства быў падпісаны ў 2002 годзе прэзідэнтам Літвы Валдасам Адамкусам,  і тагачасным міністрам унутраных спраў Юозасам Бернатонісам, паведамляе Delfi.

І хоць выхадцу з Гродна Рудневу было прадстаўлена грамадзянства праз парушэнне Канстытуцыі, ён дагэтуль не пазбаўлены яго. Суд разгляд гэтай справы пачне толькі ў сакавіку.

Падвойнае грамадзянства ў Літве выдаецца толькі ў выключных выпадках.