Грамадзянін Ірака прабіраўся праз Беларусь у ЕС і ўзяў з сабой мінчанку

Раніцай 7 студзеня полацкія памежнікі спынілі спробу нелегальнага пераходу ў адну з краін Еўрасаюза грамадзяніна Ірака і беларускі. Падчас праверкі рэйсавага аўтобуса "Верхнядзвінск — Асвея" ў мужчыны і яго спадарожніцы адсутнічалі дакумента на права знаходжання ў памежнай зоне.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, пазней падчас асабістага агляду ў іракца знайшлі карты мясцовасці, ноўтбук, дзве медычныя страхоўкі, разнастайныя пасведчанні і грошы. Замежнік прызнаўся, што збіраўся нелегальна перайсці мяжу. Беларуска ў гэтым яму павінна была дапамагчы.

21-гадовую беларуску прызналі парушальніцай дзяржаўнай мяжы і памежнага рэжыму. Яе чакае штраф. Што да замежніка, дык у яго справе праводзіцца разбіральніцтва, ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Полацкага памежнага атрада.

Фота: bymedia.net