Грамадзянін Кот-д'Івуара хацеў паляцець з Мінска ў Вільню па чужым пашпарце
Аднак дабрацца да Еўрасаюза ён не змог — мужчыну затрымалі беларускія памежнікі.
Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, падчас разбіральніцтва высветлілася, што падчас пашпартнага кантроля грамадзянін Кот-д'Івуара прад'явіў французскі пашпарт, які... купіў у Маскве. Цяпер вырашаецца пытанне аб распачацці крымінальнай справы.