Грант: Адказ Еўрасаюза на з'яўленне палітзняволеных можа быць жорсткім
Адказ Еўрасаюза на з'яўленне ў Беларусі палітзняволеных можа быць жорсткім, заявіў у інтэрв'ю БелаПАН дырэктар Цэнтра еўрапейскіх рэформ (Лондан) Чарльз Грант. Каментуючы магчымае развіццё адносінаў паміж Мінскам і Бруселем пасля выбараў і арышту былых кандыдатаў у прэзідэнты, Грант адзначыў, што з'яўленне палізняволеных "цалкам сапсуе атмасферу дыялогу паміж Беларуссю і ЕС".
Паводле слоў Гранта, у той час як ЕС "прыклаў шмат намаганняў, каб прапанаваць альтэрнатывы выхаду з-пад уплыву Расіі", відавочна, што беларускія ўлады "прынялі рашэнне не ісці заходнім шляхам развіцця".
Грант выказаў меркаванне, што ЕС можа адклікаць прапанову аб выдзяленні 3 мільярдаў еўра дапамогі Беларусі і заблакіраваць новыя крэдыты Міжнароднага валютнага фонду. Ён таксама лічыць магчымым выключэнне Беларусі з асобных праграм палітыкі ЕС "Усходняе партнёрства" або з палітыкі ў цэлым.