Green Day пакажуць, як ствараўся мюзікл "American Idiot"

Green Day прэзентуюць у кастрычніку дакументальную стужку "Broadway Idiot". У ёй распавядаецца пра працэс стварэння брадвейскага мюзікла "American Idiot", створанага па матывах аднайменнага альбома Green Day.


У прэс-рэлізе да фільма гаворыцца пра тое, што "Broadway Idiot" — гэта нетыповы рок-фільм, які пад завязку забіты класнымі песнямі Green Day і з'яўляецца паслядоўнікам брадвейскіх традыцый. Але гэта вельмі асабістая гісторыя пра мужную спробу зрабіць нешта абсалютна новае".


Прэм'ера фільма адбудзецца 11 кастрычніка ў Нью-Ёрку. Праз тыдзень яна з'явіцца ў кінапракаце ЗША і Канады.

Паводле music.com.ua

Фота: www.liveinternet.ru/com