Гродна возьме пад кантроль гарадская сістэма відэаназірання
Гарадская сістэма відэаназірання будзе ўсталяваная ў Гродне. Будаўніча-мантажныя працы плануецца пачаць ужо ў бліжэйшыя дні. Агулам у абласным цэнтры з'явіцца больш за чатыры дзясяткі відэакамер вонкавага назірання.
Праваахоўныя органы спадзяюцца, што новаўвядзенне дазволіць павысіць раскрыццё злачынстваў, якія здзяйсняюцца ў грамадскіх месцах, а таксама ўстанавіць віноўнікаў дарожна-транспартных здарэнняў у выпадках, калі ўзнікаюць спрэчкі.
Народная газета