Гродзенца адправілі ў калонію з-за распранутага ў моргу “манекена”

Два гады правядзе ў зняволенні 40-гадовы жыхар Гродна, які абрабаваў паталагаанатамічнае аддзяленне гарадской бальніцы.  У стане алкагольнага ап’янення мужчыне падалося, што ён залез у акно фірменнай крамы адзення, хоць насамрэч трапіў у морг. Гродзенец “распрануў” манекен, забраў нагавіцы, куртку, туфлі і кепку. Таксама ён прыхапіў магнітафон з кабінета лекара.

Неўзабаве злодзея затрымалі. Пакаранне ён будзе адбываць у папраўчай калоніі строгага рэжыму.

БЕЛТА