Гродзенцы адмаўляюцца ад садовых участкаў, бо дорага ездзіць да іх

Пад Гроднам засталіся вольнымі больш за 4000 садовых участкаў. За гэты год заявы на атрыманне участкаў напісалі толькі 400 чалавек. 150 з іх ужо атрымалі зямлю.
Аднак шмат хто адмаўляецца ад сваіх надзелаў. Гродзенскія ўлады агітуюць купляць зямлю, аднак уласнікі не спяшаюцца.  Рэч у тым, што большасць гэтых надзелаў не мае водазабеспячэння і шмат якія з іх — далёка ад горада.

Таксама важнай прычынай адмовы ад участкаў стала адмена льготаў, якія толькі на пачатку траўня вярнулі гродзенскім пенсіянерам. Паўплывала на сітуацыю і тое, што цэлы шэраг маршрутаў прыгараднага транспарту быў адменены, і людзі не маюць на чым даехаць да сваіх надзелаў.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна