Гродзенец скочыў з моста, за яго жыццё змагаюцца дактары

Гродзенец скочыў у Нёман з пантоннага моста. Цяпер за яго жыццё змагаюцца дактары. Гэта адбылося напрыканцы мінулага тыдня. Назіральнік цэнтральнай выратавальнай службы заўважыў, што з моста, часова ўсталяванага на Нёмане ў цэнтры горада, у ваду скочыў мужчына.

Адначасова пачаліся дзве выратавальныя экспедыцыі: з выратавальнай станцыі у бок хлопца выехаў на лодцы матарыст з двума вадалазамі, а са станцыі Ласосна, што ў 2 кіламетрах па цячэнні, выехаў кацер. Хлопца удалося выратаваць, яго забрала "хуткая дапамога". Што прымусіла хлопца скочыць у ваду, высвятляе следства.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна