Гродзенец збудаваў самалёт з дрэва і шклопластыку

Гродзенец Алег Вахрушаў разам з групай мясцовых энтузіястаў з Гродзенскай асацыяцыі аматараў авіяцыі сканструяваў і сабраў ужо трэці самалёт з дрэва і шклопластыку. Мадэль назвалі “А-23 Нёман”. Самалёт ужо прайшоў сертыфікацыю і занесены ў рэестр самалётаў Рэспублікі Беларусь. Мадэль можа набіраць хуткасць да 160 км у гадзіну. Выдатак паліва не перавышае 12 літраў бензіну маркі АІ-92 на гадзіну палёту. Такія самалёты вагой да 750 кг можна выкарыстаць у народнай гаспадарцы для перавозкі дробных грузаў, пошты, а таксама для патрулявання і экалагічных даследаванняў.

Да “А-23 Нёман” Вахрушаў зрабіў у Гродне яшчэ два лёгкія самалёты — “Гамлет” і “Бусел”. На выраб матрыц такога самалёта сыходзіць больш за 2 гады.

Блог Гродна s13