Гродзенскае МНС не будзе ратаваць людзей ад шэршняў і восаў
У Гродне дзеля эканоміі бюджэтных сродкаў ратавальнікі не будуць выязджаць на ліквідацыю гнёздаў шэршняў і восаў.
Выключэнне — дзіцячыя садкі. Між тым, сёлета адзначаны надзвычайны рост зваротаў насельніцтва. За сезон па вобласці зарэгістравана больш за тысячу выклікаў.
Два гады таму на Гродзеншчыне ад укусаў шэршняў памерлі два мужчыны. Цяпер ратавальнікі толькі будуць даваць людзям кансультацыі па тэлефоне, як знішчыць гнёзды казурак.