Гродзенскі дзяржаўны універсітэт выдаў паэтычны зборнік “Россып”
Паэтычны зборнік “Россып” выдаў Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы. Выданне прысвечана 70-годдзю ВНУ. Гэта ўжо пятая па ліку паэтычная кніга, выдадзеная універсітэтам. У кнізе прадстаўлены больш за дваццаць аўтараў, не толькі вядомыя творцы — Анатоль Брусевіч, Ганна Аўчыннікава, Алена Руцкая, Юрась Пацюпа, Ала Петрушкевіч, але і пачынаючыя аўтары.
Укладальнік зборніка, а таксама старэйшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры ГрДУ імя Я. Купалы і кіраўнік літаб’яднання “Наднёманскія галасы” Святлана Тарасава адзначыла, што ў зборніку сапраўдны россып талентаў і разнастайнасць жанраў:
“Яшчэ шаноўны Алег Антонавіч Лойка прапанаваў выдаць калектыўны зборнік, аднак ідэя рэалізавалася толькі зараз. Вершы ў зборніку надрукаваны на розных мовах, што сведчыць пра разнастайнасць творчых пошукаў нашых паэтаў, творы маюць разнастайную тэматыку, што гаворыць пра шматграннасць бачання жыцця. Таксама гэта выдатная магчымасць прадэманстраваць свой талент пачынаючым аўтарам”.
Удзельнікі прэзентацыі паэтычнага зборніка