Гродзенскі фанат пагаварыў з хакеістам “Кераміна” на 350 долараў

Падчас хакейнага матчу паміж "Нёманам" і "Керамінам", які прайшоў у Гродне 12 лютага, адбыўся інцыдэнт з удзелам хакеіста мінчукоў і гродзенскага заўзятара, паведамляе сайт s13.ru.
Гулец сталічнай каманды Аляксей Плотнікаў, які быў выдалены на 2 хвіліны, на лаве штрафнікоў распачаў “дыскусію” з заўзятарамі. Аднаму з фанатаў не спадабаліся паводзіны “керамінаўца”, сваю правату ён паспрабаваў даказаць кулакамі.

Раз’юшанага заўзятара ўдалося стрымаць толькі міліцыянтам. У выніку гродзенскага фаната пакаралі штрафам у 20 базавых велічыняў. Дарэчы, сталічная каманда ў той дзень выйграла з лікам 5:2.