Гродзенскі гарвыканкам і ЖКГ нанеслі шкоду бюджэту горада на 200.000 долараў
У бюджэт Гродна вернутыя больш за 575 млн рублёў. Гэта адбылося пасля таго, як Камітэт дзяржкантролю праверыў выкарыстання бюджэтных сродкаў на капітальны рамонт жыллёвага фонду і абслугоўванне аб'ектаў добраўпарадкавання Гродна. Дзяржкантроль выявіў нездавальняючую працу як гродзенскага гарадскога ЖКГ, так і Гродзенскага гарвыканкама, паведамляе Блог Гродна S13. Без рэальнага фінансавання фармаваліся тытульныя спісы аб'ектаў капрамонту, у выніку яны шматкроць карэктаваліся, тэрміны прац падаўжаліся, выдаткі ўзрасталі. Некаторыя дамы 1959-1960 гадоў пабудовы ў тытульныя спісы не ўключаліся, тэрміны іх рамонту перавышаныя ў 2-3 разы. На некаторых аб'ектах капрамонту, уключаных у планы на 2008-2009 гады, працы не вяліся.
З-за няякаснай падрыхтоўкі заданняў на праектаванне амаль па кожным аб'екце праводзіліся дадатковыя працы, іх аплата складала ад 9% да 100% першапачатковага каштарыснага кошту.
Па выніках праверкі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнутыя 3 юрыдычныя і 11 фізічных асоб, да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці — 20 чалавек.