Гродзенскі Рух “За свабоду” агітуе ў каманду Рыгора Кастусёва

“Заменім шклоўскага на шклоўскага!” Пад такой назвай сябры руху Аляксандра Мілінкевіча змясцілі на сваім ЖЖ пост з заклікам далучыцца да ініцыятыўнай групы кандыдата ў Прэзідэнты ад партыі БНФ Рыгора Кастусёва.  “Калі Вы ЗА незалежнасць і суверэнітэт Беларусі, ЗА еўрапейскі выбар краіны, ЗА ўсталяванне ў Беларусі свабодаў і дэмакратыі - працуйма разам!” – напісалі сябры гродзенскага Руху “За свабоду” ў сваім он-лайн дзённіку 14 верасня.

Нагадаем, што Аляксандр Мілінкевіч мае афіцыйна заявіць пра фармат свайго ўдзелу ў выбарчай кампаніі бліжэйшымі днямі . На 17 верасня ў мінскім офісе руху “За свабоду” запланавана прэс-канферэнцыя з нагоды абвяшчэння прэзідэнцкіх выбараў.