Гродзенскія дыгеры вывучаюць калектары часоў міжваеннай Польшчы
У Сеціве запрацаваў сайт пра гродзенскі рух дыгераў, які налічвае больш за 10 чалавек. Пераважна гэта маладыя людзі, якія прайшлі падрыхтоўку ў падзямеллях Пецярбурга і Масквы. На старонцы дыгераў можна ўбачыць справаздачы пра іх падарожжы па гродзенскіх лёхах. Як паведаміла нашаму карэспандэнту прадстаўніца руху Афіна, сайт створаны таксама для таго, каб папярэдзіць моладзь пра небяспеку, якая ёсць пад зямлёю:
Афіна: Падчас дажджу ў тунэлі сцякае вада і ўтварае хвалю, якая ідзе з вялізнай сілай і нясе з сабою ўсё, што сустрэне на сваёй дарозе. Утвараецца, груба кажучы, мясарэзка. Таму людзі, якія там знаходзяцца ў той час, гінуць.
Гарадзенскае падзямелле складаецца са старых калектараў польскіх часоў і пракладзеных у 1960-я трубаў 2-метровага дыяметру.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна