Гродзенскія лекары выдавалі кіроўцам фальшывыя даведкі

Больш за 40 крымінальных спраў распачата ў адносінах шэрагу медыцынскіх працаўнікоў Гродна, якія падазраюцца ў выдачы даведак кіроўцам, якія не праходзілі медычную камісію.  МУС паведамляе, што справы распачатыя па факце атрымання і дачы хабару, таксама за пасярэдніцтва хабарніцтва і службовы падлог.

Як інфармуе "Інтэрфакс", праваахоўнікамі падчас атрымання хабару за выпісаную фальшывую даведку была затрыманая загадчыца аддзялення адной з гарадскіх бальніц. Паведамляецца, што разам з ёй "працавалі" ў гэтым "бізнэсе" яшчэ тры чалавекі.