Група беларускіх афіцэраў удзельнічае ў вучэннях АДКБ

Аператыўная група высокапастаўленых афіцэраў Мінабароны Беларусі прыбыла для ўдзелу ў вучэннях Калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання  Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), паведамляе РИА-Новости. Вучэнні “Ўзаемадзеянне-2010” пройдуць ад 25 па 28 кастрычніка на палігоне “Чэбаркуль” ў Чэлябінскай вобласці Расіі. Першыя вучэнні Калектыўных сілаў прайшлі ў кастрычніку 2009 года ў Казахстане. Сёлета сабралася каля 1 700 вайскоўцаў і 270 адзінак баявой тэхнікі.

Група з пяці беларускіх афіцэраў выступае на гэтых вучэннях у якасці назіральнікаў. Непасрэдны ўдзел у вучэннях бяруць вайскоўцы з Расіі, Арменіі, Казахстану, Кыргызстану і Таджыкістану.