Група чачэнцаў папрасіла ў Беларусі прытулку, паблытаўшы з Літвой

Як інфармуе БелаПАН, раніцай 4 траўня ў пункце пропуску "Гудагай-1" з цягніка Масква — Вільня на перон выйшлі 22 грамадзяніны Расіі — сямёра дарослых і 15 дзяцей, у тым ліку адзін грудны. Усе яны былі жыхарамі Чачні. Прыняўшы беларускага памежніка за літоўскага, яны сталі прасіць прытулку ў Літве. Аднак разабраўшыся, што яшчэ не перасеклі мяжу з ЕС, яны выказалі намер ехаць далей у Літву.



Праз некалькі гадзін з 22 чалавек 16 былі вернутыя літоўскім бокам назад. Цяпер тыя, каму не пашанцавала ў Літве, плануюць праз Брэст патрапіць у Еўрасаюз, каб прасіць статус уцекача.



Фота — railwayz.info