Грузавік наехаў на тратуары на пенсіянерку і працягнуў яе 10 метраў
Здарэнне адбылося ў Брэсце на вуліцы Леніна.
49-гадовы індывідуальны прыдпрымальнік разгружаў тавар каля дома. Пры гэтым, ён парушыў правілы і заехаў на тратуар. Калі грузавік пачаў ад'язджаць назад, ён зачапіў 68-гадовую жанчыну. Кіроўца нават не заўважыў яе. Ён спыніў грузавік праз 10 метраў, калі ў бакавое шкло пастукала сведка здарэння.
Пацярпелая са шматлікімі траўмамі патрапіла ў рэанімацыю. Міліцыя праводзіць праверку. Ужо вядома, што кіроўца быў цвярозы, паведамляе БЕЛТА.