Грузінская апазіцыя сёння чакае адстаўкі Міхаіла Саакашвілі

Удзельнікі мітынгу апазіцыі ў Грузіі накіравалі прэзідэнту Міхаілу Саакашвілі зварот з патрабаваннем падаць сёння ў адстаўку да 15 гадзін.
Мітынг, распачаты напярэдадні, працягнецца сёння ўдзень.

 Апазіцыя заклікае народ Грузіі да ўсеагульнага непадпарадкавання ў выпадку, калі Саакашвілі адмовіцца добраахвотна пакінуць сваю пасаду.

Большасць удзельнікаў акцыі — жыхары Тбілісі, сярод якія мітынгуюць таксама тысячы жыхароў розных гарадоў і раёнаў Грузіі, што прыехалі ў сталіцу краіны, паведамляе “Грузія Online”.