Грузія выйшла з Садружнасці незалежных дзяржаваў
Завяршылася юрыдычная працэдура афармлення выхаду Грузіі са складу Садружнасці незалежных дзяржаваў. З сённяшняга дня гэтая краіна не з'яўляецца сябрам гэтай рэгіянальнай арганізацыі, створанай у 1991 годзе дванаццацю постсавецкімі рэспублікамі, у тым ліку і Беларуссю. БелаПАН нагадвае, што пра выхад Грузіі з СНД аб'явіў у жніўні летась прэзідэнт гэтай краіны Міхаіл Саакашвілі ў знак пратэсту супраць уваходжання расійскіх войскаў на тэрыторыю Паўднёвай Асетыі. У адпаведнасці са статутам СНД, дзяржава-сябра Садружнасці можа выйсці з яе пасля пісьмовага паведамлення за 12 месяцаў да выхаду.