Грыб - Альтэрнатыўнаму ўраду: Не дзяліць партфелі, а думаць аб рэформах (фота)

На паседжанні па Альтэрнатыўным урадзе выступіў Мечаслаў Грыб, якога ініцыятары альтэрнатыўнага ўрада "прызначылі" ў Міністэрства ўнутраных справаў. У сваім выступе ён зазначыў, што, магчыма, трэба прыкідваць, каго і на якую пасаду можна прызначыць пасля змены ўлады. Разам з тым палітык папярэдзіў, што новы прэзідэнт, якім бы адзіным і дэмакратычным ён ні быў, можа прызначыць міністрамі зусім іншых людзей, чым тыя, каго агульнымі намаганнямі абяруць зараз.

Грыб прапанаваў найперш распрацоўваць праекты будучых палітычных сацыяльных і эканамічных рэформаў.