Грыбаўскайтэ: Літва не мае законных падставаў патрабаваць выдачы Ўсхопчыка
У Літвы няма юрыдычных падставаў патрабаваць экстрадыцыі з Беларусі Ўладзіміра Ўсхопчыка. Пра гэта заявіла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ ў інтэрв'ю Літоўскаму радыё. "У мяне ёсць высновы з нашай пракуратуры, а ў іх — тое, пра што пракуратура публічна не кажа. Да прыкладу, адна прапанова, якая мяне вельмі зацікавіла: у Літвы няма юрыдычных падставаў паводле дзейснай двухбаковай дамовы патрабаваць экстрадыцыі Ўсхопчыка, грамадзяніна Беларусі. Калі дамова не прадугледжвае такую магчымасць, то чым пракуратура займалася 20 гадоў? Імітавала працу? Пасылала просьбы, ведаючы пра тое, што грамадзяніна па гэтай дамове не выдадуць", — пераказвае БелаПАН словы кіраўніцы Літвы.
Па словах Грыбаўскайтэ, у гэтых умовах, калі экстрадыцыя немагчымая паводле дамовы, яна будзе шукаць выйсце з сітуацыі шляхам палітычнага дыялогу.
Як паведамлялася раней, Генеральная пракуратура Літвы атрымала адказ ад беларускіх калегаў, у якім сказана, што Літва не атрымае дапамогі па справе 13 студзеня 1991 года. Паўторны зварот з просьбай выканаць адпаведныя працэсуальныя дзеянні ў дачыненні да падазраваных Уладзіміра Ўсхопчыка і Станіславы Юонене ў Беларусь было выслана ўвосень 2009 года.
Беларускі бок падкрэсліў, што паводле дамовы пра прававую дапамогу паміж Літвой і Беларуссю экстрадыцыя беларускіх грамадзян ці працэсуальныя дзеянні ў адносінах да іх немагчымыя.