Грыбаўскайтэ не адмаўляецца ад надзеі вырашыць "справу Ўсхопчыка"
Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ не кажа, ці будзе запрашаць кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку на 20-годдзе аднаўлення Незалежнасці 11 сакавіка. "Як ужо згадвала, у цяперашні час мы вядзем перамовы з Беларуссю, спрабуем пачуць, якімі будуць крокі ў супрацоўніцтве, датычныя справы Ўсхопчыка", – перадае партал Delfi заяву літоўскай кіраўніцы, якая прагучала 26 студзеня ў адказ на пытанне, ці вызначылася яна з запрашэннем Лукашэнкі. Нагадаем, што літоўскія праваахоўныя органы падазраюць генерала Ўладзіміра Ўсхопчыка ў тым, што 13 студзеня 1991 года ён даў загад страляць па бяззбройных людзях.
МЗС Літвы ўручыў Беларусі ноту ў сувязі з тым, што Генпракуратура Беларусі адмовілася аказаць Літве дапамога ў расследаванні справы 13 студзеня. Літва хоча прыцягнуць да адказнасці грамадзян Беларусі – генерала Ўладзіміра Ўсхопчыка і Станіславу Юонене.
Прэзідэнт Літвы сцвярджае, што ў Літвы няма юрыдычнах падставаў, каб патрабаваць экстрадыцыі Ўсхопчыка і Юонене, таму гэтае пытанне павінна вырашацца шляхам палітычнага дыялогу.
Экс-міністр замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас казаў, што пры цяперашніх абставінах, ён не стаў бы запрашаць на святкаванне прэзідэнта Беларусі.