Грыбаўскайтэ паведаміла пра зрухі ў "справе Ўсхопчыка"
У вырашэнні "справы Ўсхопчыка" ёсць сур'ёзныя зрухі. Пра гэта, па звестках газеты "Литовский курьер", паведаміла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ. Кіраўніца краіны паведаміла, што Літва атрымала добры знак у гэтай справе. Нагадаем, што афіцыйная Вільня патрабуе выдаць генерала Ўладзіміра Ўсхопчыка, які жыве ў Беларусі. Ён праходзіць як абвінавачаны ў смерці людзей ўзімку 1991 года. У Літве тады адбылася спроба дзяржаўнага перавароту.
Па словах Грыбаўскайтэ, зрух у "справе Ўсхопчыка" не адзіны добры знак у адносінах з Беларуссю. Па яе словах, адносіны з Беларуссю развіваюцца сапраўды дынамічна, у добрым кірунку, асабліва адносіны ў сферы бізнэсу.
Разам з тым, Грыбаўскайтэ заявіла, што Літва не спрабуе весці палітычную гульню паміж Беларуссю і Расіяй. Ад адказу пра асабістае стаўленне да Аляксандра Лукашэнкі літоўская кіраўніца ўхілілася.