Грыбаўскайтэ выступае за візавую лібералізацыю для беларусаў
Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ накіравала ліст Старшыні Еўрапейскага савета Херману Ван Рампею і Старшыні Еўракамісіі Жазэ Мануэлу Барозу, у якім заклікае да спрашчэння парадку выдачы шэнгенскіх віз для грамадзянаў Беларусі. Як гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта, важна, каб беларусы маглі выязджаць на не менш спрыяльных умовах і плаціць за візы не больш за іншых грамадзянаў іншых усходніх суседзяў.
Гэтыя меры могуць спрыяць "лібералізацыі гэтай краіны" і мусяць быць прынятыя незалежна ад магчымых санкцый ЕС у адносінах да беларускага кіраўніцтва. "Неабходна шукаць новыя шляхі зносінаў з Беларуссю", — адзначаецца ў лісце.
Грыбаўскайтэ прапануе абмеркаваць гэтыя праблемы на будучых сустрэчах Савета міністраў замежных спраў і Еўрапейскага савета.